Пацалуй мяне сянні, а я цябе заўтра. Нос., 135; Сержп., 8. Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца. Янк., 211. Жонка кох, а хазяін вох. Нос., 43. Злосць-дасада, што матка спіць, а жонка мелець. Ром., Бел., I. 297. Як матцы дае хлеб, дык — на, на, мамачка, панскую лустачку, скарэй, а то пераломіцца! А як жонцы, дык адвале паўбаханкі: на, жонка, еш. Ром., Бел., I, 316. Так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Fed., 193. Умесце цесна, а розна тошна. Нос., 14. Не расказывай нікому, што робіцца ў дому. Pietk., 389. Што ў маём дому, то ніц да таго нікому. Fed., 80. Хоць душу загубі, а із сваей сям'і не вынасі. Добр., Смол., 106. Хату мяці, але смецця на вуліцу не нясі. Янк., Дыял., III, 169. Вар.: Сержп., 5; Pietk., 313. а) На вуліцу смецця не вынасі. Нос., 83. б) Не вынось смецця на гуліцу ніколі. Fed., 304. в) Свайго смецця на чужы сметнік не вынось. Fed., 304. г) З хаты смецця не вынось на чужы падворак. Fed., 304. Хату мяці, а шуму вон не вынасі. 1961, Брасл. 13.9.5. І сцены маюць вушы. Шпил., 181; Нос., 57; Dybow., 10; Сержп., 14; Fed., 302. Вар.: Pietk., 345. а) І вуглы вушы маюць. Сержп., 30.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁