Старонка 437
◀ / 617 ▶
ПРА ЧУЖОЕ І ЎЛАСНАЕ Чужое ў карысць не пойдзе. Fed., 70. а) Чужое дабро не ідзе ў карысць. Fed., 71. Чужым дабром век не пражывеш. Дразд. Чужым багацтвам сыт не будзеш. Fed., 18. Чужым дабром не забагацееш (не збагацееш). Fed., 70, 72. а) З чужога гроша не разжывешся. Сержп., 42. б) Чужбінаю не нажывешся. Нос., Слов., 701. в) Чужым не запаможашся. Янк., 269. Чужое не грэець. Нос., 185. а) Чужы грош не грэе. Fed., 116. б) Чужое багацтва не грэе. Fed., 18. в) Чужое не цешыць і не грэе. Fed., 70. Чужы кажух (нікога) не грэе (не нагрэе). Fed., 143; Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26. а) Чужая лата не грэе. Сцяшк., 615, Шчуч. З чужога не радуйся (не цешся). Fed., 70. а) Чужым дабром не цешыцца. Fed., 72. Чужая карысць — малая пацеха. Fed., 138.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 617 ▶