Пакуль за праўду, а пярвей за грэх. Tyszk., 422. Вар.: Рапан., 238.
Праўда — горкая страва. Pietk., 387.
Праўда вочы коліць. Гильт., 293, Віл. п.; Нос., 131; Дуб., 50; Fed., 246; Pietk., 387; Бяльк., 235, Расн.; Мін.-Мал., 1970, 165, Пух.; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; Дразд.
а) Кажнаму праўда ў вочы коле. Fed., 246.
б) Праўда як восы: лезе ў вочы. Янк. М., 45.
Праўды людзі не любяць. Fed., 246.
Кажан праўду знае, да не кажан яе любіць. Fed., 246.
Ніхто праўды слухаць не хоча. Fed., 246.
За праўду людзі злуюць. Fed., 247.
Скажы праўду — нажывеш ворага. Pietk., 287.
За праўду не гневаюцца. Рапан., 235.
Не ўсё праўда, што кажуць. Fed., 246.
Праўдаю не перажывеш. Fed., 426.
Была калісь праўда, ды заржавела. Ром., Бел., I, 291; Fed., 245.
а) Была праўда, да звётрала. Pietk., 387.
Цяпер праўды няма, праўда памерла. Dybow., 7.
Праўду ваўкі з'елі. Аним., 264.
Хлеб-соль еш і праўду рэж. Гильт., 292, Віл. п.; Нос., 172; Pietk., 387; А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.44.
80 👁