Старонка 433
◀ / 617 ▶
ПРА ПРАЎДУ І НЯПРАЎДУ На праўдзе свет стаіць. Fed., 246. Праўда добрымі людзьмі жыве. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Шукай праўду ў людзей. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. На людзях праўда праўдзіцца. Янк., Дыял., III, 162, Глуск. За праўду стой гарой. А. Махнач, 1952, Уздз. 13,10,15. Праўда праўдай застанецца. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Не ў сіле праўда. Дуб., Нар., 32. Чыя праўда, таго і сіла. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Праўду гаворыць не язык, а душа. М. Смурага, 1959, Свісл. 13.8.28. Праўда дарожай грошай. Fed., 246. Праўды не скрыеш. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. Праўда нідзе ніколі не ўкрыецца. Pictk., 387. Праўда звягі не баіцца. Рапан., 238. Праўда наверх выйдзе. Fed., 246. а) Праўда, як аліва, выйдзе наверх. Fed., 246; Сцяшк., 606, Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 617 ▶