Ліха перамелецца — дабро наступіць. Фед., 165.
Не бачыўшы худа, не будзеш бачыць і дабра. Дуб., 38.
а) Не відаўшы худа, не відаць і дабра. Нос., 94.
б) Не пазнаўшы бяды, не ўчуеш дабра. Ляцкий, 27. Вар.: Сержп., 22.
Чалавек, пакуль у горну не пабудзець, не знаець дабра. Нос., 182.
Хто ліхога не бачыў, той добрага шанаваць не ўмее. Фед., 165.
Гора прысыпляе, а дабро абуджае. Ахрым., 26.
Усяго зажывеш: і добрага і ліхога. Фед., 351.
а) Усякага жывеш: і худа і харашо. Нос., 18.
Ад худа да дабра хутка прывыкнеш. Дуб., 4.
а) З худа к дабру скора прывыкнеш. Нос., 158.
Бяду працерпіў, а дабра не сцерпіў. Ляцкий, 5.
Ні зла, ні дабра. Добр., Смол., 47.
Ад дабра дабра не шукай. Сержп., 79.
За добрае добрым плаціць трэба. Фед., 78.
Добрае для добрых, а благое нам. Рапан., 234.
Калі добра, то хоча яшчэ лепш. Фед., 78.
Дабро пушыць, а ліха таньчыць (сушыць). Фед., 72.
Каму добра зранку, то добра і да вечара. Фед., 78.
99 👁