277. Не дадзержыць ліха напроці дабра. Fed., 165.
278. Смала к дубу не прыстанець. Нос., 151.
279. Харошае доўга помніш, а дрэннае век не забудзеш. Л. Задаля, 1967, Клецк. 13.10.14. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5.
а) Добрае доўга помніцца, а кепскае (ліхое, дрэннае) ніколі не забудзеш. Янк., 215.
б) Дабро помніцца менш, чымсі зло. Нос., 35. Вар.: Рапан., 233.
в) Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй. Fed., 78. Вар.: Рапан., 234.
г) Ліха даўжэй у памяці, як дабро. Fed., 164, 165.
д) Ліхое доўга ў памяці. Fed., 165.
280. І камень дабро помніць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
281. Добра тое, што забытае. Fed., 346.
282. Добрае помні, злое забывай. Янк. М., 121.
283. Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. Tyszk., 417. Вар.: Шпіл., 179; Fed., 87; Pietk., 365.
284. Без худа няма дабра. Дуб., 7.
а) Без худа не відаць (не ўгледзіш) дабра. Нос., 5; Fed., 55.
б) З худа дабра чакай. Ляцкий, 43. Вар.: Сержп., 55.
285. Няма таго злога, каб не вышла на добра. Fed., 357.
а) Няма нічога ліхога, каб на добрае не вышла. Fed., 166.
б) Няма такога зла, штоб з яго камусь не вышла дабра. Pietk., 400. Вар.: Fed., 166.
в) Ліха без дабра не бывае. Рапан., 236.
286. Будзе добра, як ліха пераміне. Fed., 78.
115 👁