Старонка 425
◀ / 617 ▶
а) Не радзіся красівы, а шчаслівы. А. Шчыкарэвіч, 1965, Навагр. 13.10.4. б) Не радзісь прыгож, а радзісь шчасліў. Добр., Смол., 63. Людзі некрасівыя, а завуцца шчаслівыя. Добр., Смол., 63. У каросце радзіўся — шчасліў будзець. Добр., Смол., 119. Хоць паршывы, да шчаслівы. Fed., 222; Pietk., 384. а) Хто паршывы, той шчаслівы. Fed., 222. Шчасце пераходзя (пераходам) жыве. Нос., 190; Fed., 298. а) Шчасце, як трасца, пераходная свацця. Нос., 190. Папаў кусок у рот, да не ўмеець есць. Добр., Смол., 120. Не ўсякі спіць, што храпіць, не ўсякі вясёлы, што пяець. Ром., Мат., 83. Хто едзе на снасці, а хто на шчасці. Дуб., 70. а) Еду не на снасці, а на шчасці. 1961, Кап. 13.9.5. На свеце, як у карэце: едзеш і калышашся, пакуль не вывернешся. Нос., 87. Шчасцем у грыбы ходзяць. Pietk., 345. а) Са шчасцем добра і ў грыбы пайсці. Tyszk., 416; Шпил., 189; Dybow., 189. б) З шчасцем і ў грыбы харашо хадзіць. Нос., 159. в) Без шчасця і па грыбы не ісці. Fed., 298. г) Без шчасця і ў грыбы кепска хадзіць. Fed., 298. д) З шчасцем добра і па грыбы хадзіць, а без шчасця — не варта. Fed., 298. е) Без шчасця ў грыбы не ідзі, бо каробачку згубіш. Ворожб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 617 ▶