б) На наш век хопіць. Сержп., 78.
в) На наш век будзе з нас. Сержп., 78.
Жыві, пакуль жывецца. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
Век веку падасць і яшчэ трошкі застанецца. Сержп., 27.
а) Век веку падасць да й яшчэ на тры дні будзе. Pietk., 398.
б) Век веку падало і гэтак было і будзе. Fed., 331.
Няпрочна наша жыццё. Ляцкий, 30.
Чалавеча жыццё на валаску вісіць. Fed., 366.
Сягоння жыём, а заўтра гніём. Fed., 367.
Не моладасцю жывём, не старасцю ўміраем. Ром., Зап., III, 226.
а) Не па старасці мруць, не па маладосці жывуць. Шейн, II, 479, Барыс. п.; Fed., 185.
б) Старасцю не ўмярэць, а маладосцю не жыць. Ром., Зап., III, 231.
Усе дадому пойдуць, але лепш пазней. В. Санько, 1969. Слуцк.
Чалавек ведае, дзе ўрадзіўся, а не ведае, дзе галавою наложыць. Fed., 62.
Добра хоць дзянёк яшчэ пражыць. Сержп., 70.
Сяк, так, абы далей да смерці. Fed., 305.
Сяк, так, абы бліжэй да смерці. Fed., 305.
а) Абы бліжэй да смерці. Fed., 304.
Што раз, то бліжэй да смерці. Fed., 305.
74 👁