Старонка 395
◀ / 617 ▶
а) Скажы слова на пазногаць, а даложаць на локаць. Сцяшк., 608, Гродз. Ачарніў чарней зямлі. Дуб., Нар., 1. Скажы бабе па сакрэту. Ляцкий, 41. а) Скажы бабе па сакрэту, а баба — усяму свету. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21. б) Па сакрэту, ды ўсяму свету. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Добр., Смол., 135. в) Дзед бабе (кум куме) па сакрэту, а баба (кума) па ўсяму свету. М. Гваздзёў, 1963, Арш. 8.1.84. Кума куме ды па ўсём сяле. М. Грынблат, 1966, Петр. а) Кума куме, а кума на сяло. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. б) Сказала кума куме — і пайшло па ўсім сяле. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Калі сказаў бабцы, то так, як усёй грамадцы. Fed., 13. Скажы адной курыцы, а яна ўсёй вуліцы. А. Куцакова. 1956, Раг. 13.3.29. Свіння скажа бораву, а бораў усяму гораду. Сах. Ведае кум ды кума, ды людзей паўсяла. З. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. Паедзем, бабка, у чужое сяло, то будзем ведаць, што робіцца ў нашым. Fed., 276. Вар.: Янк. М., 26. Калі хочаш ведаць, што дома дзеецца, схадзі ў людзі да папытай. Аним., 263. Прыехала баба з горада, прывезла навасцей тры кораба. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶