Старонка 393
◀ / 617 ▶
2380. Нікітка-сычык, атвячаеш за свой язычак. Добр., Смол., 135. 2381. Меншы грэх за тое, што ў рот, чымся за тое, што з роту. Pietk., 321. 2382. Каб знехтаваць, розуму не трэба. Янк., Дыял., І, 211, Глуск. 2383. Слухам зямля поўна (поўніцца). Нос., 151; Ром., Зап., ІІІ, 230. а) Зямля чуткамі поўніцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 2384. Як аб табе чуюць, так цябе судзяць. Fed., 69. 2385. Калі звоняць, мусіць, імша будзець. Ляцкий, 16. 2386. Няхай звоняць, пакуль ахоту згоняць. Нос., 106; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40; Я. Ясюлевіч, 1967, Іў. 13.10.27. 2387. Сядзяць сабе кумкі ды і кумкаюць. Янк. М., 104. 2388. Не глядзі на лаянне сабакі: набрэшуцца да й назад пойдуць. Нос., Слов., 264. 2389. Здарылася сляпой курыцы зярня знайсці, і то ўсе ведаюць. Fed., 158. 2390. Яна нават ведае, як хто што абедае. Fed., 331. а) Яна нават ведае, што ў каго ў гаршку кіпіць. Fed., 331. 2391. Адзін балтае, а другі на вус матае. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. а) Адзін збалтаець, а другой на вус матаець. Добр., Смол., 135.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶