Старонка 389
◀ / 617 ▶
На сабачы брэх не глядзі, да сваею дарогаю ідзі. Нос., 98. На кажды брэх не набрэшашся. Нос., 85. Нажані з сямі сёл сабак, то і так адбрэшацца. Fed., 4. а) З сямі вёсак сабакі з ім не збрэшуцца. Fed., 352. Ён сабакамі падшыт. Сержп., 56. Ён навуча на сабак брахаць. Ром., Бел., І, 285. Што гаў, што ты сказаў, то ўсё роўна. Нос., Слов., 106. Вар.: Fed., 279. Не хочаш — не слухай, брахаць не мяшай. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Як ёсць пабрахачы, дак ёсць і паслухачы. Л. Царанкоў, 1961, Мінск 13.9.2. Брэшуць, на чым свет стаіць. Добр., Смол., 115. На брахне свет не стаіць. Ляцкий, 22. Сама каля печы, а язык за парогам. Мін.-Мал., 1970, 166, Пух. Языком як хоць лай, да рукам волі не давай. Pietk., 373. а) Языком брашы (баўтай), а рукам волі не давай. Fed., 126; Добр., Смол., 135. б) Языком што хаця баўтай, а рукам прасторы не давай. Нос., 192. в) Языком мялі, а рукам свабоды не давай. Юрч., 1972. 163. Ад слова да слова — прышло да кулакоў. Fed., 282.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 617 ▶