Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
На бабскім языку кароста сядзіць. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21. Каросту на языку цяжка вылечыць. Мін.-Мал., 1970, 161, здз. Брахлівы пасол абрэша многа сёл. Реа., 222. Ён можа здароваму ўмовіць хваробу. Реа., 320. Языкі чэшуць, пакуль сябе нацешуць. Нос., 192; Сержп. 92. а) Языком чэшыць -- сябе цешыць. М. Грынолат, 1975, Лаг. Усю ноч сабака на месяц брахаў, а месяц таго і не ведаг. Лужанін, 49. Сабакі брэшуць, а сонца свеціць. Рапан., 123. Што па вадзе плыве -- не пераняць, што людзі гавораць-усё не пераслухаць. Дар., 246, Рэч. а) Што на вадзе бяжыць не пяроймеш, што людзі гавораць-- не пераслухаеш. Я. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. б) Усяго не пераняць (не пераймеш), што па вадзе плывець. Аним., 202; Ром., Бел., І, 292. Вар.: Шейн,11, 474, Гам.п. в) Не ўсё то пераняць, што па вадзе (па рацэ) плывець. Нос., 94; Ром., Зап., ПІ, 224. Гукні на лес, то і адазвецца (абазвецца). РуБош., 9. Вар.: Рега., 120,162. Гаворыць-гародзіць, а на праўду выходзіць. Сцяшк., 265, зятл. Няхай гавораць, ног і рук не адгавораць. Р'еа., 108.. Бачыць не бачылі, а чутно было. Ляцкий
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
2 👁
 ◀  / 617  ▶