Старонка 388
◀ / 617 ▶
Не цюцька, а брэша. Ляцкий, 31. Была некалі сучка, ды збрахалася. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80. Як не брахне, дык не дыхне. Радч., 249. Брашы на хвост свой. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Брашы, ды не кусай(ся). Fed., 42; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Блізкае сабака хутчэй укусіць. Сержп., 125. Не ўсе сабакі кусаюць, што лаюць (брэшуць). Нос., 94; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. На тое й сабака, каб брахаць. Ляцкий, 24. Без прычыны і сабака не брэша. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Брахлівую сабаку здалёку пачуеш. Ляцкий, 5. Сабака лаець, да ніхто не зважаець. Нос., 152. Сабака брэша — вецер носіць. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. На адной нядзелі сем пятніц. Нос., 86; Сержп., 122. Адзін брэша, а другі падбрэхуе. Pietk., 359. Людзі брэшуць — языкі чэшуць. Нос., 75. Няхай сабе брэшуць, хоць завыюць. Fed., 42. Няхай брэшуць, хоць сарочку здзеўшы. Нос., 106.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶