Хто язык доўгі маець, таму дрэнна бываець. 1961, Брасл. 13.9.5.
Языча, языча, які цябе чорт кліча? С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Вар.: З нар. сл., 117, І. Яшкін, Пух.
Языча, языча, сабе дабра не пазыча. Добр., Смол., 135.
а) Языча, языча, ці ліха цябе мыча: ва мне сядзіш, а мне дабра не зычыш. Нос., 192.
Языча, языча, сядзіш у мне і ліха мысліш мне. Радч., 249.
Не прывык сыпаць перац на язык. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Жаба малая, а горла велька. А. Шчыкарэвіч, 1965, Навагр. 13.10.4. Вар.: Янк., 217.
Жаба і на каня разяўляецца. Рапан., 143.
Сабака віляе хвастом, а ты языком. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2.
Вялікі сабачы язык, ды траплом празвалі. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2.
На языку жаба не спячэцца. І. Ламака, 1965, Ваўк. 13.10.2.
а) У яго і жаба на языку не спячэцца. Я. Бартко, 1965, Дзятл. 13.10.4.
б) Яму на языку рак не спячэцца. Fed., 126.
Ніхто цябе за язык не цягнуў. Fed., 127.
Гаманіць — не баліць. Czeczot, 108; Шпил., 177; Fed., 102.
а) Гаманіць — галава не баліць. Нос., 26; Дуб., 10.
Што на язык узбрадзець, то і пляцець. М. Грынблат, 1964, Пол. 8.1.87.
74 👁