Рот нараспашку, язык на плячо. У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4. Хоць ты яму на язык стань. Добр., Смол., 47. Язык без касці — усё хвашчы. Ляцкий, 61. а) Язык без касці — што хоч, то й хвашчы. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. б) Язык без косці — што захоча, тое схвошча. Сцяшк., 616, Маст. в) Язык без касці — што хочаш халасці. 1960, Кап. 13.9.2. г) Язык без косці — што хоча, то хлосціць. Fed., 126. Язык — мяса без касцей, куды хочаш, павернеш. Нос., 192. Баіш, як поп, а слухаць нечава. Аним., 262. Язык у роце, як чорт у балоце. Добр., Смол., 135. Язык ляшчыць, што калаўрот трашчыць. Ляцкий, 61. За яго языком не паспееш і басяком. Цар., 243, Мінск. Сам ад сябе не 'дгаворыцца. Добр., Смол., 115. Як загаворыць, дык і сабаку не дасць слова прамовіць. Рапан., 160. Язык балтаець, галава не знаець. Мieп., 395. Язык ідзе ўперад вума. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. Пашоў па лыка, абадраў языка. Fed., 127. Галава адна, а языкоў дзесяць. Fed., 99, 126.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁