Не ўсё то казаць, што на рот лезець. Нос., 94.
Вярзе ігрушу на вярбе. Рапан., 139.
Трэба знаць, дзе што сказаць. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83.
Многа знай, а мала бай. Сах.
Не ўсё бай, што знаеш. Добр., Смол., 136.
Болей слухай, меней гавары. Нос., 8. Вар.: Fed., 282.
Слухай многа, а гавары мала. Fed., 283.
Гаварыць — гавары, ды меру знай. 1961. Кап. 13.9.5.
Лепш недагаварыць, чым перагаварыць. Fed., 207.
Меней гаварыць — сабе ўрадзіць. Сах.
Рота нікому не завяжаш. Нос., 145.
а) Людзям ратоў не пазавязваеш. Pietk., 390.
б) Людзям языка не прывяжаш. Сержп., 3. Вар.: Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
в) Людзям губы не завяжаш. Mien., 396.
У людзей губа не замкнёна (не завязана). Fed., 63, 120.
На чужы раток не павесіш замок. Г. Барташэвіч, 1964, Сен. 8.1.90; М. Грынблат, 1966, Мінск.
а) На чужы раточак не пачэпіш замочак. Янк. М., 77.
б) На чужы раток не накінеш платок. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2; В. Таранка, 1965, Брасл. 13.10.1.
Няма такой хусты, каб завязаць усім усты. Fed., 55, 323.
а) Вяліка трэба хуста завязаць людзям уста. Ворожб.
105 👁