БАЛБАТНЯ. ПЛЯТКАРСТВА. СВАРКА Слова — серабро, а маўчанне — золата. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Дзяржы язык за зубамі. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2. Прамаўчанае слова не псуець. Дуб., 45. Лепш памаўчаць, ніж гаварыць невядома што. Fed., 180. а) Хораша сказаць, але лепей прамаўчаць. Зах., 251. Трэба ведаць, калі сказаць, а калі памаўчаць. Fed., 280. Маўчок — пятачок, а два — грывеннік. І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4. Хто гавора — сеець, хто маўчыць — жнець. Сах. а) Хто гаворыць, той сее, а хто слухае, той сабірае. Т. Шумская, 1967, Кліч. 13.10.21. Хто маўчыць, двох научыць. Pietk., 378. Вар.: К. Кабашнікаў, 1965, Тур. 8.1.102. Не стыдна маўчаць, калі нечага сказаць. Ром., Зап., ІІІ, 227. Пабольш еш, ды паменш гаворы. Радч., 248. Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш — трасцу з'ясі. Добр., Смол., 135. Маўчы, а то зацеюць таўчы. Нос., 78.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁