Водка весяліць, а ад водкі галава баліць. Fed., 334.
Хлеб на ногі ставіць, а гарэлка з ног валіць. Сцяшк., 613, Ашм.
Хто п'яны ходзіць, сам сабе шкодзіць. Дуб., 69.
а) Хто часта за гарэлкай ходзіць, той сам сабе шкодзіць. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.76.
Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
Гарэлка грэшніца. Добр., Смол., 44.
Гарэлка — дзярэлка: хоць чалавеку ад яе вясёла, аблупіць яго нагола. Рапан., 124.
Ад водкі век кароткі. Сцяшк., 578, Воран.
Хто п'е, той доўга не жыве. Fed., 209, 334.
Як п'яны мужык, так і смерць найдзець прычыну прыкапацца. Добр., Смол., 110.
Чым лепшы рамеснік, тым горшы п'яніца. Fed., 258.
а) Чым лепшы майстра, тым лепшы п'яніца. Fed., 175.
б) Добры майстра — добры і п'яніца. Fed., 175; Pietk., 377.
Гаспадар у карчме п'е і скача — гаспадарка плача. Fed., 105.
Бачыш, пані (дружа), як гарую: з адной карчмы да ў другую. Сержп., 66; Янк. М., 15. Вар.: Ляцкий, 6.
а) Гарую, панок, гарую: з аднае карчмы ў другую. Сержп., 67. Вар.: Дуб., Нар., 18.
84 👁