Старонка 341
◀ / 617 ▶
1714. За вочы дык і мышанё кату хвост адкусіць пагражае. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 1715. Адным махам сем сот душ забіяхам. Нос., 119. а) Адным махам сто забівахам. Fed., 173. 1716. Хвасць абедаць (хлеба) не дасць. Ром., Бел., І, 312; Добр., Смол., 87. 1717. Не хвалісь сеўшы, а хвалісь з'еўшы. Сах. 1718. Не хваліся, калі з'еў, а не відзелі. Ляцкий, 28. 1719. На капейку ўпіўся, на рубель пахваліўся. Мін.-Мал., 1970, 163, Пух. 1720. Не пераскачыўшы, не кажы гоп. Rур., 214. Вар.: Нос., 101; Дуб., 40; Ром., Бел., І, 303; Fed., 228; 1961, Кап. 13.9.5; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. а) Не кажы гоп, не пераскачыўшы. Tyszk., 426. Вар.: Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. б) Пакуль не пераскочыш, не кажы гоп. Дуб., 50. в) Не кажы гоц (гоп), калі не пераскочыў. Czeczot, 112. Вар.: Шпил., 185; Гильт., 288, Вілен. п.; Fed., 228; Pietk., 335; Крапіва, 238; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5; М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3; А. Фядосік, 1959, Леп. 8.1.76; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. г) Не кажы гоц, аж пераскочыш; скажаш гоц, як пераскочыш. Fed., 228. д) Не пераскочыўшы рэчкі, не гавары гоп. Нос., 101. е) Не пераскочыў ямы, не гавары гоп. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.2.29. ж) Не кажы гоп, не перашоўшы лесу. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35. з) Не пераскочыўшы праз калоду, не кажы гоп. Ляцкий, 27.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶