Старонка 340
◀ / 617 ▶
1702. Жаба квокчыць, сваё балота хваліць. Ляцкий, 11. 1703. Хвацька нахваліцца, а будзька набудзецца. Дуб., 70. Вар.: Шпил., 176; Нос., 9; Дуб., 7. а) Пакуль хвалько нахваліцца, то будзько набудзецца. Fed., 56. 1704. Хваслівага ад багатага не распазнаеш. Ром., Бел., І, 312. Вар.: Ляцкий, 53. а) Хваслівага (хвасцеля) з багатым не разбярэш. Шейн, ІІ, 482, Гор. п.; 1961, Брасл. 13.9.5. 1705. Хвастун ідзець падпаясаны шаўком, а багаты часам і лычком. Нос., 171. 1706. Гэты сват сам сабе рад. В. Калюк, 1953, Навагр. 13.10.6а. 1707. Гаварыў бы ты, хвастух, ды мне слухаць недасуг. Ляцкий, 7. 1708. Выхваляўся пустак, ды не зрабіў ніяк. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6. 1709. Хоць сляпых навадзіў, дык жа папярод хадзіў. Дуб., Нар., 1. 1710. Рэшатам золата мераюць, а рэшата не за што купіць. Крэмнеў. 1711. Хвалілася каліна, што яна з мёдам хараша, а мёд кажа: «Я і сам харош». С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. 1712. Гаварыла свіння, што даўно б каралём была, але лыч не пускае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1713. Не можаш укусіць, то і зубоў не паказывай. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶