Хто будзе кароўкаю дарыці, таго будзем віном паіці. І. Цішчанка, 1956, Івац. 8.1.39. Дзеўцы вяселле, а карове смерць. Ром., Мат., 85. Вар.: Янк., 214. Сваты, калі ногі касматы, а калі гладкі, то забірайцесь пад градкі. Добр., Смол., 7. Нам бог вяселлейка даў: ажаніўся мех, торбу ўзяў. Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.28. Абвёў вакруг елі, і чэрці ім пелі. Дуб., Нар., 49. а) Абвёў вакруг дуба, ды й няхай будзе люба. Дуб., Нар., 48. Уздай добра гужам, каб звала мужам. Дуб., 62. Калі не плачаш за сталом, будзеш плакаць за хлявом. Tyszk., 419; Шпил., 182; Нос., 64; Dybow., 12. а) Лепей плакаць за сталом, як потым плакаць за слупом. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Калі дзеўка ідзе к вянцу і не плача, пэўна і замужам не паскача. Ляцкий, 16. На дзень вяселле, а навек мучэнне. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. а) Не многа напета, да навек ярмо надзета. Жанч., 126. Жаніцеся, панічы, ды знайце скутку: тры дні вяселля, а цэлы век смутку. І. Цішчанка, 1971, Астр. 8.2.29. Вяселле без звадкі не бываець. Нос., 13. а) Свадзьба без дракі — вяселля няма. Ляцкий, 39. Вярнуўся не п'яны, не драны, а кажа — на вяселлі быў. Ляцкий, 6.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁