Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Бацькоўскае шчэрае багаславенне і ў агні не згарыць і ў вадзе не ўтопіцца. Ееа., 16.. Ёсць тут дзевіца заручоная, штоб была выдадзёная. Мос., Слов., 80 Калі (каго) бог злучыць, чалавек (ніхто) не разлучыць. Дуб., 26, 32; Крэмнеў. І з кабёрца расходзяцца.Реа., 132,264. У суботу на работу, а ў нядзелю на вяселле. Сцяшк., 6142, Гродз. Лепш ехаць па сена, як на вяселле. РуБош., 183; Ееа., 276. Дзякуй за пару: няхай будзе целу паправа. Ляцкий, 10. Калі гора, нагаруецца, калі добра, накрасуецаа. Нос., 63. Не аддай мяне, мамка, дзе затыкаюць, а дзе на сярэдзіне ткуць. Янк. М., 66 Толькі тое месца, дзе была нявеста. Нос., 163. Прыбяруся я мяхом, стыдна (сорамна) будзець жаніхом. Нос., 136; Дуб., 49. Чым мядзведзь касмацейшы, тым жаніх багацейшы. Ляикий, 59 Вяселле і сарочку найдзе. Шырма, 205; Сцяшк., 584, Гродз. а) Свадзьба сарочку найдзець. Нос., 146; Раст., 122.. Вяселле і шчасце на адным кані едуць. А. Махнач, 1952, Уздз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 617  ▶