Старонка 336
◀ / 617 ▶
Хто скуп, (той) не глуп. Tyszk., 416; Mien., 396; Dybow., 192; Fed., 281, 392; Крапіва, 239. а) Хто скуп, сабе не глуп. Нос., 177. Вар.: Добр., Смол., 109. б) Скуп — не глуп. М. Грынблат, 1967, Мсціcл. 8.1.106. в) Скупы не глупы. 1961, Кап. 13.9.5. Скупы не дурань. Ляцкий, 41. Нож тупы — гаспадар скупы. А. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4. У раскіданага кішэнь без дна. Fed., 259. Скупы і раскідны нароўні стае. Fed., 281. У яго дзіравыя рукі. Сержп., 50. Рукі залатыя, ды дзіравыя. Дразд. Лепш скупавата, чым матавата. Сержп., 15. Не чалавек, а сто рублёў убытку. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Падарункі без штаноў ходзяць. Раст., 183. Што ў яго рукі папала, то й прапала. Fed., 266. Дзіравую кішэню ніколі не супоўніш. Дуб., 14. А не чорт таму вінават, хто тарават. Добр., Смол., 108. З тараваўцтва не бальшое багацтва. Добр., Смол., 109. Сам страціць, а другіх вінаваціць. Сержп., 28.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶