Старонка 333
◀ / 617 ▶
За капейку ў царкве плюне. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Тады стаў скупым, як кішка парожня. Fed., 281. Што каля яго пажывіцца, то на пальцы спячэш. Ворожб. Скупы і з камара кроў высмакча. Сцяшк., 608, Слон. У Юркі Маркавых цялят не пытай. Ляцкий, 52. На табе, нябожа, што мне не гожа. Tyszk., 432; Czeczot, 111; Нос., 88; Міеп., 397; Булг., 172; Дуб., 41; Fed. 114; Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. а) На табе, Даніла, што мне не міла. Сержп., 123. Хоча пры адном агне дзве пячэні спячы. Fed., 7. Скупы не надта раскінецца. Ляцкий, 41; Сержп., 4. Дала б малака, ды пена веліка. Янк. М., 20. У скупога заўсёды па абедзе. Ляцкий, 51; Fed., 251. а) У ліхога і ў скупога заўсёды па абедзе. Fed., 164. У яго з сваім хлебам паабедаеш. Дуб., Нар., 35. Нашто прадаваў, калі шкадаваў. Ляцкий, 24. Скупы свежае не есць. В. Санько, 1969, Слуцк. Не так шкода, як невыгода. Нос., 104; Fed., 202, 209; Дуб., 43; Сержп., 78; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; М. Грынблат, 1967, Мінск. Знайшоўшы, не падзеліць. Tyszk., 428; Нос., 50. Скупому рубель даражшы за душу. Fed., 281.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶