СКВАПНАСЦЬ. СКУПАСЦЬ. МАРНАТРАЎСТВА.
АШЧАДНАСЦЬ
У сквапнага горла вяліка. Дуб., 65.
У самога з горла тырчыць, ён яшчэ жадае. Сержп., 73.
Хцівы і бога прадаў бы. Fed., 51.
Вочы страхачэ, а рукі грабачэ. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Сам з муху, а сквапнасць папоўская. Бяльк., 407, Хоц.
Чым болей маем, тым хціўшыя бываем. Нос., Слов., 685.
Рыба рыбаю жыве, а чалавек чалавекам. Fed., 267.
Дзеля дарагатові і бацьку прадаць гатовы. Нос., 33.
Хто многа хоча, той ніц не дастане. Fed., 47.
а) Хто многа жадае, той нічога не мае. Fed., 362. Вар.: Pietk., 402.
Есць, як у прорву, да больш жадае. Сержп., 73.
Хоча крамнога ды й многа. Радч., 249.
Не жаніся на вялікае, бо малое страціш. Fed., 329.
Выгода ўсяго жадае. Fed., 343.
Шчупак за плоткаю ганяўся, пакуль сам у нерат не папаўся. Мін.-Мал., 1970, 170, Уздз.
85 👁