а) Пакорную галаву і меч не сячэ. Сержп., 128. б) Паклоннай галавы і меч не бярэць. Дуб., 52. Ласкаю будзеш Падласкаю: і пакормяць, і падояць. Янк., 346. Будзь ніжы травы і цішы вады. Нос., 9. Не туды чырка (чырок) носам кіруець. Дуб., 38. Па шэрсці трэба гладзіць. Нос., 135. Дзе не пераскачу, то подлезу. Fed., 288. Лоб нізкі, нос склізкі, відаць, што лізаў панскія міскі. Сцяшк., 597, Свісл. Падліза падлізаю і застанецца. Сержп., 125. Хоць бы кінуць на сцяну, дык прыліпне. Дуб., Нар., 1. Ён праз чужыя вочы на свет глядзіць. Fed., 109. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Нос., 191. Вар.: Дуб., 18; Сержп., 47; Fed., 128. Хоць яму ў вочы плюй. Fed., 238. а) Хоць ты плюй у глаза — усё бож'я раса. Добр., Смол., 112. б) Хоць ты яму плюй у вочы, ён скажа — божая раса. Ром., Бел., I, 313. в) Ты яму плюй у вочы, а ён кажа, што ета дождж ідзе. Pietk., 336. Плюнеш у рот — слюньку праглыціць. Добр., Смол., 112. Дзе трэба лізнуць, дык ён гаўкае. Янк. М., 107. У хітрага бога халуёў многа. Янк. М., 68.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁