а) Ласкавае цялятка дзвюх матак ссець. Нос., 72. Вар.: Сержп., 125.
б) Ласкавае цяля дзвюх матак ссе, а гордае — ніводнае. Ром., Бел., I, 300. Вар.: Дуб., 32.
в) Ласкавае (пакорнае, лісявае, ліслівае) цялятка дзве маткі ссе, а гордае — ні адной. Киркор, 235; Шейн, II, 477, Слуцк. п. Вар.: Fed., 57; А. Куцакова, 1956, Раг.; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; В. Санько, 1969, Слуцк.
г) Ласкавае цяля дзве маткі сасець, а пастылае—ні аднае. Ром., Зап., III, 222.
д) Ласкавае цяля двух матак ссець, а жосткае — нігоднае. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
е) Ліслівае шчанё дзве цыцкі ссе. Сцяшк., 597, Воран.
1565. Мяккі, хоць у вуха кладзі. Мін.-Мал., 1970, 162, Пух. Вар.: Л. Малаш, 1969, Докш.
а) Добры, хоць у вуха ўлажы. Сержп., 47.
1566. Добры, хоць да раны прылажы. Сержп., 47; Fed., 79.
а) Хоць яго да раны прылажы, такі добры. Fed., 78.
1567. С паклону галава не баліць нікому. Нос., 158. Вар.: Fed., 212; Сержп., 127; Pietk., 383.
1568. Ад паклону галава не адпадзе. Сержп., 127.
1569. Пакора аблокі прабівае. Fed., 212.
1570. Пакора не знаець гора. Нос., 131; Fed., 212.
1571. Паклонамі шубы не пашыць. Fed., 212.
1572. Гібкага дзерава вецер не зломіць. Fed., 94.
а) Хілага дзерава вецер не ломіць. Нос., 171; Дуб., 68.
1573. Пакорнага і меч не сячэ. Сержп., 128.
95 👁