1550. Хітрыць хітрыў, ды сумленне згубіў. Н. Парукаў, 1958. Добр. 13.3.29.
1551. Ён вочы ў сабакі пазычыў. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
1552. Пазычыўшы вочы, просіць чалавек. Нос., 131.
1553. Глядзіць людзям у вочы, пазычыўшы вачэй у сабакі. Pietk., 370.
1554. Падстрыгаць вязуць, а ёй вялічча. Горленка, 250, Гом.
1555. Чужая душа — пацёмкі. Сержп., 40, 134; Дразд.
1556. У душу не ўлезеш. Сержп., 135.
1557. Душы сваёй на далонь не вымеш да не пакажаш. Fed., 88.
1558. Не той бедны, хто грошай не мае, а той, хто душы не мае. Fed., 28.
1559. Рукі пабрудзіш — і вадой памыеш, а душу забрудзіш — і мылам не адмыеш. Ляцкий, 38.
1560. Руку, нагу пераломіш — зжывецца, а душу пераломіш — не зжывецца. Ром., Зап., III, 230.
1561. Каб меў дзве душы, то краў бы. Fed., 152.
1562. Ты крыж цалаваў, а душу чорту аддаў. Ляцкий, 46.
1563. Усё роўна, што ў кульгавага кій адняць. Fed., 156.
а) У кульгавага кій адняў. Fed., 156.
б) У старца (сляпца) кій аднялі. Нос., 168; Дуб., 63; Fed., 303.
1564. Пакорнае цялятка дзве маткі ссе. Pietk., 314.
87 👁