Старонка 324
◀ / 617 ▶
Чорную душу і залаты язык не схавае. Вучні, 1962, Шарк. 8.2.43. Хоць горка, да патака. Fed., 224. Топіцца ясна, да не варыцца сласна. Нос., 164. Перад богам кленчыць, а людзей енчыць (мэнчыць). Нос., Слов., 238; Дуб., 48; Fed., 181. Мякка сцеліць, ды мулка (чэрства) спаць. Бяльк., 267, Мсцісл.; Дуб., 36; Ром., Зап., III, 223. Вар.: Dybow., 13; Сержп., 125; Fed., 282; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Хоць мякка сцеле, але цвёрда спаць. А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1. Вар.: Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4. Вар.: Мін.-Мал., 1970, 162, Уздз. Хітры чалавек гаворыць, як лістам сцеле, а ў кішэні гарачы камень трымае. Fed., 52. У галоўцы можа й што, але языком быццам лістам сцеле. Ляцкий, 47. У вочы — лістам сцелецца, а за вочы — сабакам брэшаць. 1961, Брасл. 13.9.5. Лістом сцелецца, а ўкусіць так і цэліцца. Цар., 244, Мінск. У вочы так, а за вочы зусім іначай. Fed., 336. У вочы лісам, а за вочы воўкам. Fed., 166. а) У вочы ліском, а за вочы ваўком (пяском). К. Кабашнікаў, 1963, Дзятл. 8.1.84. Вар.: А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1. б) У вочы лісам, а за вочы бісам. Булг., 176. З воч іскры сыплюцца, а з языка мёд цячэ. Сцяшк., 590, Зельв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶