Як табе добра, то й у ногі лізне, а як табе невыходна, то ў яму капсане. Янк., Дыял., I, 226, Глуск.
Анёлам ляцеў, а чортам сеў. А. Жадзейка, 1965, Шчуч. 13.10.6.
Знішчыўся, як чорт пад крыжам, а ліха думае. Fed., 374.
У змяі луско прыгожае, а джала ядавітае. М. Малочка, 1959, Чаш. 8.1.46.
На губах — мёд (медзь), а не сэрцы — лёд (ледзь). Дуб., 39; Нос., 84.
а) На губах мядок, а на сэрцы лядок. Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
б) На языку мёд, пад языком лёд. Mien., 396.
в) На язычку мядок (мёдзік), а на сэрцы лядок (лёдзік). Ром., Зап., III, 225. Вар.: Добр., Смол., 49; Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29; 1961, Брасл. 13.9.5.
Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае. «Зорка».
Яго салодка слухаць, ды цяжка насіць. Сержп., 57.
У яго з адной губы і гарачо і сцюдзяно. Tyszk., 426. Вар.: Нос., 158; Dybow., 190; Шейн, II, 482.
а) З адной губы і халадно і гарачо вее. Fed., 120.
б) З аднаго рота і холадна і цёпла. Сержп., 122.
Гаворыць, а ў роце холадна. Дуб., Нар., 1.
Што зубы белыя — вядома, а што за зубамі — невядома. Янк. М., 143.
Адно гаворыць, а дзесяць дум у галаве. Добр., Смол., 49.
75 👁