Нарачонага не абойдзеш. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29. а) Суджанага і канём (валом) не аб'едзеш. Сержп., 57; Дуб., 58; Нос., 157; Ляцкий, 43. Што будзе суджана — вылезець і з лужыны. 1961, Брасл. 13.9.5. Суджана (то) не разгуджана. Нос., 157; Л. Салавей. 1971, Мялз. Вар.: Fed., 293; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49. а) Што суджана, то не будзе разгуджана. Крапіва, 230. Суджанаму жонка. Tyszk., 419. а) Суджанаму дзеўка. Нос., 157; Дуб., 54. Калі бог судзіць, то і чорт не разгудзіць. Tyszk., 419. Не суджана, калі разгуджана. Нос., 103. Маўчу, дык пэўне замуж хачу. Шпил., Бел., 184. За гарэлку дзякуй — я не п'ю, а любіць не магу. Шпил., Бел., 180. Атрымаў... з гарохвін вянок. Дуб., Нар., 2. У аўторак аб'едзеш дзевак сорак. «Ніва», 1974, № 15, М. Шаховіч, Бельскі п. (ПНР). Ёсць насенне, дак будзе і вяселле. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁