ХІТРАСЦЬ. КРЫВАДУШНАСЦЬ.
ПАДЛІЗЛІВАСЦЬ
Чалавек не арэх — не раскусіш. Янк. М., 41.
Хітрасцю доўга не нажывеш. Fed., 51.
Хітросці поўны[я] косці. Нос., Слов., 678; Дуб., 68.
а) Крыватосці поўны косці. Добр., Смол., 128.
Хітрасцю ўвесь свет перайдзеш, а назад не вернешся. Шейн, II, 482, Барыс. п. Вар.: Fed., 51; Добр., Смол., 128.
Хто папросту робіць, таму анёл пасобіць, а хто возьмецца хітрыць, к таму чорт наляціць. Ляцкий, 55.
Хто ліслівы, той куслівы. Сцяшк., 614, Шчуч.
Хіцёр Зміцёр. Dybow., 192.
а) Хітрук Змітрук. Fed., 374.
Хіцёр Міцёр і Саўка (Кузьма) не дурак. Гильт., 293, Віл. п.; Ляцкий, 53. Вар.: Дуб., 68; Pietk., 314; Ахрым., 57; А. Акунькова, 1971, Паст. 8.2.47.
а) Дзміцер хіцер, да і Саўка не дурак. Шейн, II, 475, Ігум. п.
б) Зміцер то хіцер, ды і Сава не дурань. Зах., 252.
Не ва ўвесь рот гаворыць, а ў палавінку. Добр., Смол., 49.
З-пад пят прайдзець. Добр., Смол., 49.
Людзі хітрэй за чорта. Добр., Слов., 988.
81 👁