Перш павер, а потым вер. «Бел.», 1956.. Не вер, то не ашукаюць. Рубош., 14. а) Нікому не вер, то ніхто не падмане. Сержп., 47. Хто сам лжэ, той нікому не верыць. Гед., 171. Вар.: Сержп., 47. Цяжка жыць у паняверцы. Сержп, 38. Хто не дае веры, няхай не прыжджэ нядзелі. Реа., 332. Жывым богам бажуся і то веры няма (не даюць). Реа., 124. Не ймуць веры-- не бажыся. Дуб., 37. Не веруць -- не бажыся, а веруць -- сцеражыся. Мос., 92. Не ймуць веры - не бажыся, а б'юць- не маліся. Нос., Хто часта божыцца, той мала праўды кажа. Реа., 24. Хто многа хлусіць, той многа божыцца. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. Наманіў, што й у каробку не збярэш. Янк., Дыял., 1, 215, Глуск
Дадатковыя словы
бюць
2 👁