Багатаму красць, стараму лгаць. Tyszk., 429; Dybow., 5. Больш не ашукаеш, як толькі адзін раз. Fed., 11. Раз салгаў — у другі раз не павераць. Дуб., 53. а) Адзін раз зманіш — другі не павераць. Махнач. б) Хто раз салжэ, таму тройчы не павераць. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. Хто раз салжэ, таму ніколі веры няма. Fed., 348. а) Хто раз схлусіў, таму не вераць. 1961, Кап. 13.9.5. Хто ўчора зманіў, таму і сёння не павераць. Сцяшк., 614, Іў. Вар.: Ахрым., 59. Раз абмане, у другі абмане, а там і не павераць. Сержп., 15. Хто зняверыўся, таму не даюць веры. Tyszk., 401. З брахні не мруць, да ўжо болей веры не ймуць. Шпил., 181. а) Ад хлусні не мруць, толькі другі раз веры не даюць. Pietk., 361. б) Са лжы людзі не мруць, а ўпярод веры не ймуць. Ром., Зап., III, 231. Два разы не мруць, два разы веры не імуць. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Лгару і праўды не павераць. Fed., 171. Сабацы хутчэй паверу, як яму. Fed., 225. Лгаць, дак людзей абягаць. Ром., Зап., III, 223.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁