Старонка 315
◀ / 617 ▶
а) Праўда Сідарава: кісялём бліны намазаны, на паркане сушацца. Нос., 136. б) Праўда Сідарава: кісялём бліны мазалі ды й на коліках вешалі. Дуб., Нар., 2. 1391. Брахня брахнёй і астанецца. Ром., Бел., I, 291. 1392. Ласкавыя словы — мала праўды. Сах. 1393. Толькі ў цябе праўды, колькі ў рэшаці вады. Dybow., 189. 1394. Такая праўда, як вош кашляе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1395. І лгаць нада ўмеючы. Добр., Смол., 88. 1396. Не замаўляй зубоў, бо нікому не баляць. Fed., 360. 1397. Як брэша, дык вочы жмурыць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1398. У вочы брэша, да й не сароміцца. Ляцкий, 47. 1399. Потуль хлусілі, покуль кусілі. Шейн, II, 480, Пруж. п. 1400. Хоць уеў, упіў, але й наманіў. Ляцкий, 54. 1401. Сам не мае і другому абяцае. Fed., 184. 1402. Хто брэша і матае, той душу пітае. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. а) Хто маніць ды матае, таго бог пітае. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1403. Так і жылі раней: хто хлусіць, той вып'е і закусіць, а хто праўду скажа, той так спаць ляжа. Янк., 35. Вар.: Янк. М., 142.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶