Часам трэба і праўды не казаць. Fed., 245.
Слова давай, дык яго і трымай. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
Не даўшы слова — крапіся, а даўшы — дзяржыся. Ахрым., 43.
а) Даўшы слова — крапіся, не даўшы — дзяржыся. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Будзь свайму слову гаспадзін. Ром., Зап., І, 215.
Што сказаў, то й святое. Fed., 280.
Не лжэш, калі праўду кажаш. Нос., 93.
Што маніў, тое не казаў, што праўда. Ляцкий, 60.
Што ступіць, то салжэць (залжэ). Нос., 189; Fed., 348.
а) Ён не ступіць, каб не залгаў. Fed., 348.
Не брахне, дык не дыхне. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Каму няймецца, таму ўсягды лжэцца. Нос., 67. Вар.: Дуб., 32.
У яго залгаць, як гарэх раскусіць. Fed., 348.
Складна хлусіць, бы прышоў з палявання. Сержп., 128.
Ілжэ, як бліны пячэ: толькі шыпіць. «Патрыёт» (Ушачы), 19 кастрычніка 1968 г.
Не быў на той даліне, дзе праўду дзялілі. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
Дарам падманьвае. Сержп., 129.
81 👁