Няхай сабе і сучку, абы рубель у ручку. Fed., 264.
а) Хоць бы жонку сучку, абы грошы кучку. М. Грынблат, 1971, Шарк. 8.2.43.
Калі не з мяса, то хоць з пер'я. Fed., 182.
На голы кол не паляціць і сакол. 1961, Кап. 13.9.5.
Без грашэй харашэй. Сержп., 42, 55.
Добра цнота дарожша ад срэбра і злота. Fed., 59.
а) Ляпей таго злота Тацдяніна цнота. Дуб., 32.
Чэраз вялікія пераборы асталіся пасталы ды аборы. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
а) За пераборы — лапці ды аборы. Нос., 46; Fed., 227. Вар.: Л. Цaранкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
б) З вялікіх (бальшых) выбораў — лапці ды аборы. Л. Цaранкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; 1961, Брасл. 13.9.5.
в) Ад выбораў — ні лапцей, ні абораў. А. Ліс, 1964, Гарад. 8.1.86.
Не перабірай, а то скулу схапіш. Дуб., 42.
За перабірачку выбераш гарачку. М. Грынблат, 1975, Пух.
З [вялікага] гурту выбраў сабе курту. Fed., 158; 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Pietk., 328.
а) З гурту заўсёды выбераш курту. Ляцкий, 13.
б) З гурту выбераш добрую курту. Сержп., 17.
Паяднаўшысь, трэба барышы піць. Дуб., 48.
Пакуль тыя барышы, у бацькоў не будзе і душы. Ляцкий, 33.
а) Пакуль тыя барышы, а ў бабы не станець і душы. Нос., 132.
97 👁