Хто сам за сябе не дбае, той трасцу мае. Pietk., 396. Мне гэта не свярбіць, не баліць. Fed., 306. Няхай — нядобры чалавек. Дуб., 37; Сержп., 68. а) Няхай да бадай — кепскі чалавек. Fed., 200. б) Няхай або пачакай — божа, не дай. Fed., 200. У няхая торба ліхая. Янк. М., 104. Авось нябосю — брат. Нос., 1. Ні гневу, ні ласкі. Fed., 110. З яго можна вяроўку віць. Сержп., 128. Ці ты яму дай торбу з пірагамі, ці чорта з рагамі — яму ўсё роўна. Сержп., 125. І хоча і не хоча, і сам не ведае, што рабіць. Fed., 47. Пракукарэкаў — і хоць не развідняй. Горленка, 250, Гом. Правіца не ведае, што робіць лявіца. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. Ішла разявака і дастала аглоблямі ў рот. Fed., 260. Шыя слабана і капуста салана. Горленка, 251, Браг. Ён адным вухам слухае. Fed., 341. Адным вухам слухае, а другім выпускае. Fed., 411. Вар.: Pietk., 348. а) У адно вуха прышло, а ў другое вышла. Ляцкий, 47. Вар.: Сержп., 129; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. б) Адным вухам увайшло, а другім выйшла. Fed., 341.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁