Нораў — не клетка, не пераставіш. Ром., Зап., III, 225.
На тваёй, пане, шыі воля. Нос., 89.
Хоць кол на галаве чашы. Rур., 213. Вар.: Ляцкий, 54; Сержп., 122.
а) Хоць ты кол яму на галаве цяшы. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: Нос., 174; Dybow., 191; Fed., 99; Pietk., 319.
б) Хоць яму кол на галаве чэш, ты не ўгаворыш. Dybow., 162.
в) Хоць яму кол на галаве чашы, то яму ўсё роўна. Fed., 147.
Хоць ты яму што хош рабі, ён сваё праве. Ляцкий, 54.
Хоць запалі, дык не трэсне. Dybow., 191.
Хоць яго парэж на кавалкі, ён не хоча. Fed., 47.
Хоць яму ў лоб стрэлі. Fed., 171.
а) Хоць ты ў лоб стралі, дык ён ўсё сваё. Бяльк., 423, Міласл.
Калі вока, а ён другое. Горленка, 249, Добр.
Хоць яму лапатку адпары, то нічога не зробіш. Fed., 169.
Цябе каменнымі славамі не ўгаворыш. Fed., 318.
З ім гаварыць, то трэба ўперад жалезнага бобу наесца. Pietk., 370.
а) Гаварыць з ім, бочку бобу з'еўшы. Fed., 107.
З ім гаварыць ці з вадою біцца, то ўсё роўна. Fed., 109.
Хоць крычы, хоць не крычы, а быць Пахому такому. Ром., Зап., III, 234.
73 👁