Цярпі, казак, атаманам будзеш. Dybow., 7; Fed., 142; Pietk., 325.
Цярпі, казак, а то будзець мак. Ром., Зап., III, 233.
Цярпі, кабыла, хаця няміла. Карл.
На пахаценне ёсць пацярпенне. Дуб., 42. Вар.: Нос., 90; Fed., 48.
а) У хаценні жывець цярпенне. Ром., Зап., III, 234.
Ціхая вада (далёка) берагі мые. Fed., 324; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
а) Ціха вада (далёка) берагі падмывае (рве). Fed., 324; А. Сіплівая, 1967, Пруж. 13.10.24.
б) Ціхая вада берагі разрывае. Мальч., № 45.
в) Ціхая вада берагі рве (размывае). Pietk., 349; Янк. М., 89.
г) Ціхая вада грэблі рве. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
Ціхая вада з берагоў выходзіць. Янк. М., 121.
Проціў упору (на ўпор) няма лякарства. Нос., 141.
а) На ўпар лекаў няма. Янк., 237.
Упартага нічым не ўгаворыш. Ахрым., 55.
Яго сам чорт не пераспорыць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Горды ды ўпарты — нічога не варты. Сержп., 122.
Не ўпросіш яго ні просьбаю, ні грозьбаю. Fed., 321.
Упартая каза воўку карысць. Дуб., 64.
73 👁