Жонку бяры далёка, кароўку купляй блізка. Tyszk., 419; Шпил., 117. а) Бяры іздалёка жонку, а купляй блізка кароўку. Нос., 5. Не купляй зблізка кароўкі, ані з аднаго сяла жонкі. Fed., 138. а) Усё роўна: ці блізка жонку ўзяць, ці ў суседа парася купіць. Fed., 366. б) Не бяры жонкі з аднаго сяла, не купляй каровы, ані парасяці. Fed., 365. Вар.: Pietk., 402. в) З аднаго сяла ні парасяці не купляй, ні жонкі не бяры. Fed., 221. Пашлі ў сваты да сляпой Агаты. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. Хіба яе зямля сырая возьме, не які маладзік. Fed., 355. Дзе пасаг чуе, там Грышка й начуе. Сцяшк., 588, Слон. Хіба на рабацінне накінуць пасагу. Сержп., 64. Хоць крывое ды гарбатае, але слаўнае ды багатае. Янк., 65. Хоць бы свіння лыса, абы грошай міса. Fed., 116; Сцяшк., 613. Ашм. а) Хоць свінка, абы грошай асьмінка. Ляцкий, 54; Сержп., 17. б) Хоць свінка, ды грошай скрынка. Сержп., 62. Хоць бы каза бела, абы пасаг мела. Сцяшк., 613. Гродз. а) Жаніўся б і на казе, абы з залатымі рагамі. Цар., 243, Мінск. Хоць бы дзеўка не коха, абы грошай панчоха. Fed., 95.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁