Старонка 299
◀ / 617 ▶
1215. Смелы: гаў, гаў — ды пад лаўку. Янук. 1216. Хуць блахаўно, да не страхаўно. Добр., Смол., 111. 1217. Бойся не бойся, а без сроку смерці не будзець. Ром., Зап., І, 215. 1218. Удалы — мала думаець: сеў ды плачаць. 1961, Брасл. 13.9.5. 1219. Добра таго страшыць, хто баіцца. Fed., 290. 1220. Хто страшыць, сам галавою наложыць. Fed., 292. 1221. Баіцца, а ліха робіць. Fed., 19. 1222. Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць. Tyszk., 429. Вар.: Гильт., 288, Дзісен. п.; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; 1961, Кап. 13.9.5. а) Воўк не баіцца сабакі, да звягі яго. Нос., 15. б) Не так воўк баіцца сабакі, як яго звягу не любіць. Сержп., 184. в) Не баіцца воўк сабакі, ды не любіць яе звякі. Добр., Смол., 112. г) Воўк сабакі не баіцца, да толькі звягу ненавідзіць. Fed., 341. д) Воўк сабакі не баіцца, толька галасу ненавідзіць. Fed., 341. 1223. Не каціся, а перва спрасіся. Добр., Смол., 71. 1224. Хто апарыўся малаком, той і на халодную воду дуе. Pietk., 309. а) Апарыўшысь на малацэ, і на воду студзіш. Нос., 117. Вар.: Дуб., 3. б) Хто на малацэ апарыўся, той на халодную ваду дмухае. Шейн, ІІ, 483, Віл. п.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶