Смеламу бог памагае. Fed., 304. Адвагаю і пекла пярэйдзеш. Fed., 5. Смеламу мора па калена. Fed., 304. Адважны часам уцэліць на сваё. Fed., 5. Смелы там знойдзе, дзе баязлівы згубіць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Або палкоўнік, або пакойнік. Fed., 215, 212. Што будзь, то і дзейся. Добр., Смол., 112. Ці пан, ці прапаў. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. Вар.: Сержп., 136. Ці паскачаш, ці паплачаш. Крэмнеў. Хто не рызыкуе, той не траціць (не мае). Fed., 268. З красою на вайну не паедзеш. Сцяшк., 591, Гродз. Хоць адвалачэ, то не ўцячэ. Fed., 5. Адважны роднага бацьку ў лоб б'е. Fed., 5. Нашто ацец, калі сам маладзец. Ром., Зап., III, 228. На рахманага бог нанясе, а смелы сам набяжыць. Шейн, II, 478, Слуцк. п. Добраму малойцу і стракатая кабыла міла. Нос., 35. Часам малы вялікага зваюе. Fed., 177. Будзь смелым не языком, а дзелам. М. Бекіш, 1965, Шчуч. 13.9.1.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁