Старонка 290
◀ / 617 ▶
Спосабам татка хатку спаліў. Fed., 311. Добры фурман адразу воз пераверне. Fed., 51. Зрабіць і сам зробіць, толькі перарабляць просіць. Ю. Звярко, 1965, Іў. 13.10.5. Хутка робіць, але перарабляе доўга. Янк., Дыял., І, 224, Глуск. Адзін сяк, другі так. Fed., 6. а) Адзін сям, другі там. Fed., 6. За сто работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца. Сцяшк., 591, Маст. Пакуль адзін бок абстрыжэ, дык другі абрасце. 1961, Брасл. 13.9.5. Ні жнец, ні швец. Fed., 364. а) Ні шавец, ні кравец, а так сабе. Ляцкий, 29. б) Ні трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц. Дуб., 38. в) Ні швец, ні мнец, ні дратвы канец. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. Ні пітук, ні ядак, ні вялікі работнік. Fed., 326. Ні ў салдаты, ні ў матросы, адно змазваць калёсы. Сцяшк., 603, Маст. Вар.: І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Ні ў тын, ні ў плот, ні ў добрыя людзі. Горленка, 250, Лоеў., Гом. Ані да танца, ані да ражанца. Fed., 310; Мяц., 180, Стаўб. Ні богу, ні людзям. Fed., 63. Вар.: Pietk., 358. Ні пех, ні мех. Нос., 113. Вар.: Дуб., 42. Ні рыба, ні мяса. Dybow., 186; Сержп., 121.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶