Калі не хочаш цягнуць, не лезь у хамут. Fed., 57.
Назваўся груздом — хутчэй у кошык. А. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
а) Падняўся грыбком — лезь у каробку. 1961, Кап. 13.9.5.
б) Калі назваўся грыбам, то лезь у каробку. Ворожб. Вар.: Fed., 118.
в) Абазваўся грыбам, то лезь у боршч. Зах., 252.
Калі не грыб, не лезь у каробку. Fed., 118; Pietk., 322. Вар.: І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
Калі не поп, не ўбірайся ў рызу. Tyszk., 429; Mien., 396; Нос., 64; Dybow., 182; Добр., Смол., 39; Ляцкий, 17; Сержп., 49; Fed., 213, 240; Pietk., 337; І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35; А. Ліс, 1968, Смарг. Вар.: Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2; А. Лучанок, 1960, Мінск 13.9.6; К. Кузняцова, 1960, Нясв. 8.1.55.
а) Калісь не поп, не адзявайся у рызу. Kolb., 472, Пін. п.
б) Раз не поп, не адзявай рызаў. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6.
в) Калі не поп, так і рызы не надзявай: пець не будзеш. Добр., Смол., 39.
Не варашы, калі рукі не харашы. Ром., Зап., III, 226.
Не штука майстар, калі лепіцца кляйсцер. Ляцкий, 31.
Што гак, то й знак. Янк., Абр., 23.
Не кідайся, сын, з фуганом, прыдзе бацька — ачэшыць тапаром. А. Гурскі, 1969, Кап.
Габлюй, габлюй, сынок, прыдзе бацька — сякерай паправіць. Сцяшк., 384, Зельв.
а) Габлюй, габлюй, сынку, бацька сякерай паправіць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
87 👁