Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Нясмелага ад няўмелага не распазнаеш. Дуб., 39; Ляцкий, 30, а) Мясмелага з няўмелым не распазнаць. Нос., 103. У дурня рот не зачыняецца, а ў другога няўдальца не расчыняецца. Янк., Глядзець -- вялік, а прок ад яго ліх. Ляцкий, 7. Плахога воўка і цяляты ліжуць. Ром., Зап., 111, 229, Не бярыся не за сваё дзела. Нос., 92; Дуб., 39; Реа., 94. Вар.: Сержп., 21 а) Не за сваю справу не бярыся. В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24. Калі нядуж, не бярыся за гуж. РуБош., 182; Ееа., 69. а) Калі нядуж, не дзяржыся за гуж. Дуб., Нар., 2. Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж. Сгесго!, 109; Гильт., 287, Міеп., 397; Р.ед., 89; Рігік., 319. а) Узяўшыся за гуж, не кажы (не гавары), што нядуж. ТузгЕ., 416; Гильт., 287; Нос., 13; Дуб., 62; Драза.; Ром., Зап., І, 215. Вар.: Дуб., 64; У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4; П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.5; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29, Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу». Ляцкий, 17; Реа., 174; Сержп., 3; Сах.; Ахрым., 32 а) Калі ўзяўся за дугу, не кажы, што не магу. Реа., 323; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. б) Упрогся ў дугу, а кажаш--не магу. М. Грынолат, 1975, Слуцк. Калі адзеў хамут, дык цягні, пакуль гужы не парвуцца. А. Махнач, 1952, Узд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
1 👁
 ◀  / 617  ▶