б) Лежань за дзела, а мазоль за цела. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
в) Гультай за работу — мазоль за руку. Fed., 121; Сцяшк., 586, Дзятл.; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5; Г. Барташэвіч, 1960, Нясв. 8.1.49; 1971, Паст. 8.2.40; М. Грынблат, 1967, Мінск.
Бог працу бачыў, але мазаля не даў. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
а) Бачыў бог працу, ды не даў мазаля. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
Лень зробіць чалавека на пень. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
Ляны два разы робіць. Сержп., 45.
Хто не ідзе, той не спатыкаецца. Янк., Дыял., III, 169.
Конь на чатырох нагах спатыкаецца. Fed., 148.
Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. Вар.: Вас., 23. Н. Купцаў, 1967, Ветк. 13.3.29.
Чужымі рукамі добра толькі жар заграбаць. Tyszk., 416. Вар.: Нос., 184; Fed., 265; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3; Pietk., 340; Ахрым., 17, Dybow., 7.
Век чужымі рукамі жар заграбаць не будзеш. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Адна звычка гультаёў: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх. В. Іваноўская, 1961, Раг. 8.1.71.
І без нас людзей шмат. Сержп., 10.
Сем на стог — адзін падаваць. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
74 👁