Санлівага дабудзішся, а гультая дашлешся. Дуб., 54. Вар.: Нос., 153.
а) Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
За сном і аддыхнуць няма калі. І. Байко, 1967, Клецк. 13.10.23.
Лянівы і санлівы — два браткі. В. Іваноўская, 1961, Раг. 8.1.74.
Пад ляжачы камень вада не цячэць (не бяжыць, не падплыве). Нос., 130. Вар.: Сержп., 45; Fed., 135; Дуб., 148; Pietk., 324; Бяльк., 250, Мсцісл.; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29.
На адном месце і камень абрастаець. Нос, 86. Вар.: А. Гурскі, 1960, Слуцк. 8.1.51; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; 1961, Брасл. 13.9.5; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
а) На адном месцу і камень мохам абрасце. Fed., 185. Вар.: Pietk., 324.
б) Ляжачы камень мохам абрастае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
в) Камень на месцы мохам абрасце. Dybow., 182. Вар.: Fed., 135.
Ляжачыя і грошы ржавеюць. Сержп., 43.
Ляжы, ляжэнчык, дык з'ясі ражэнчык. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29.
Нашаму гультаю ні хлеба, ні чаю. Ахрым., 69.
Гультаю хлеб на кію. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Цяшк., 586, Шчуч.
а) Гультаю хлеб на калу. А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1.
75 👁