Хто языком меле, той дурань на дзеле. Pietk., 373.
Не так лёгка (хутка) зрабіць, як сказаць. Fed., 360.
а) Лацвей казаць, да не лацвей зрабіць. Дуб., 33.
б) Лёгка то сказаць, да не зрабіць. Fed., 279.
в) Латво то сказаць, да не латво зрабіць. Fed., 279.
Гэта не пальцам пераківаць. Tyszk., 433.
Як не рукамі, то языком возьме. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
Хто горбам, а хто горлам. Янк., Дыял., I, 224, Глуск.; Сцяшк., 614, Гродз.
а) Хто каб горбам, хто каб горлам, а хто каб хітрыкамі. Янк., Дыял., I, 224, Глуск.
Бачаннем жорава не зловіш. Дуб., 8; Нос., 5.
Па вочы свет, а па рукі хлеб. Радч., 248.
Думаю горада не возьмеш. Крэмнеў.
На бакі не паглядай і варон не лаві. Добр., Смол., 14.
Ацямі не адбудзеш. Нос., 3.
Сядзіць рукі палажа, як святэй божа. Добр., Смол., 57.
Робіць, ды няма спору. Pietk., 388.
Дарога торна, да работа не спорна. Нос., 37.
Толькі і работы, што піпілу курыць да батурыць. Дуб., 60.
а) Толькі і работы, што піпку курыш да батурыш. Нос., Слов., 16.
85 👁