975. Не мялі языком, а дзелай дзела. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
а) Не лапачы языком, ды рабі рукамі. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
976. Языком мялі, а справу рабі. Сах.
а) Языком лапачы, а рукамі дзелай. Добр., Смол., 135.
977. Языковае мліва не гадзіва(е). Янк., Дыял., І, 225, Глуск.
978. Работу словам не заменіш. В. Цыбульская, 1967, Валож. 13,10.24.
979. Менш гавары, а больш рабі. Fed., 108.
980. Лепш крошку зрабіць, як багата пагаварыць. Янк., Дыял., І, 213, Глуск.
981. Не хваліся языком, а хваліся дзелам. Ахрым., 44.
а) Не хваліся на славах, а лепш на дзялах. А. Махнач, 1952, Узд. 13.10.15.
982. Не спяшайся языком, а спяшайся дзелам. Ахрым., 5; Сах.
983. Многа робіць языком, ды мала рукамі. Ахрым., 39.
а) Болей языком, чым рукамі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
984. Каб так смыкам, як языкам. Янк., Дыял., І, 211, Глуск.
985. З язычком і туды, і сюды, а на справе нікуды. Ахрым., 34.
а) Славамі туды-сюды, а на справе нікуды. А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112; Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107.
986. Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль — проста гаварыльшчык. Янк., Дыял., І, 217, Глуск.
119 👁